Вуліца Янкі Маўра — вуліца ў Фрунзенскім раёне Мінска. Названа ў гонар у гонар Янкі Маўра (1883—1971), беларускага дзіцячага пісьменніка.

Знаходзіцца ў заходняй частцы Мінска. Атрымала сучасную назву ў 1972 годзе. Дагэтуль называлася 2-гі Бетонны завулак. Першапачаткова мела працягласць 2,1 км ад Дуніна-Марцінкевіча да Глаголева. Пазней адлегласць скарацілася з-за будаўніцтва прамысловых аб’ектаў паміж вуліцамі Панамарэнкі і Глаголева.

Забудавана 5-9-павярховымі дамамі (аўтар праекта Р. Андрэева і іншыя). Участак, набліжаны да вуліцы Панамарэнкі, забудаваны 2-павярховымі дамамі.

Па вуліцы не ходзіць грамадскі транспарт.

Перасячэнні Перасякаецца з вуліцамі: Адоеўскага Панамарэнкі

Спасылкі

Вуліца Янкі Маўра на сайце «Мінск стары і новы»

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Фрунзенскі раён (Мінск) Катэгорыя:Вуліцы, названыя ў гонар людзей