Ушача — рака ў Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток Дзвіны. Даўжыня 118 км. Вадазбор 1150 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰. На рацэ г.п. Ушачы.
Назва На думку В. Жучкевіча, сучасная назва ракі Ушача ўтворана ад Усць-Шаць (Усць-Шача), дзе назва Шаць (Шача) — станоўчая адзнака месца: прыгожае, маляўнічае месца (параўнайце слова «шацунак»)В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 387, 407-408..
На думку А. Рогалева, у назве Ушача каранёвая аснова з'яўляецца фанетычным варыянтам кампанента жад-, жод-, які тлумачыцца пры супастаўленні з фіна-угорскім геаграфічным тэрмінам жуед, жуод «нізіннае месца ў лесе»А. Ф. Рогалеў. Назвы Бацькаўшчыны (тапанімія Беларусі). Гомель, 2008. С. 67..
Р. Аўчыннікава параўноўвае назву ракі Ушача з фіна-угорскімі рачнымі тэрмінамі сош, чеш, шош — «ручай, лясны ручай, ручай на балоце, рэчка»Р. І. Аўчыннікава. Мова вады // Спадчына. № 4. 1993. С. 49..
Гідраграфія Пачынаецца на вышыні 169,7 м над узроўнем мора ў Докшыцкім раёне, за 5 км на паўднёвы захад ад вёскі Пуцілкавічы Ушацкага раёна. Вадазбор у межах Ушацка-Лепельскага ўзвышша, у ніжнім цячэнні па Полацкай нізіне, праз азёры Мурагі, Тартак, Царкавішча, Замошша, Вялікае Існа і Варонічы, Бароды. Вусце насупраць вёскі Цюлькі Полацкага раёна, якая размешчаная на правым беразе Заходняй Дзвіны. Разводдзе пачынаецца ў канцы 2-й дэкады сакавіка і доўжыцца да канца мая, сярэдняя працягласць каля 60 сутак. Сярэдняе перавышэнне вышэйшага ўзроўню над межанню да 1,5 м. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у пачатку красавіка.
Даліна да вёскі Пуцілкавічы невыразная, ніжэй трапецападобная; шырыня яе да вусця ракі Альзініца да 1 км, ніжэй 300—400 м, месцамі звужаецца да 200 м. Пойма двухбаковая, шырынёй 0,4—0,6 км, на асобных участках да 1,5 км, ніжэй упадзення ракі Альзініца звужаецца да 30—50 м. Рэчышча моцназвілістае, у верхнім цячэнні шырынёй 3—10 м, ніжэй возера Вялікае Існа 30—40 м.
Асноўныя прытокі справа: Крашанка; злева: Ідута, Альзініца, Нежлеўка.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Прытокі Заходняй Дзвіны Катэгорыя:Рэкі Докшыцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Ушацкага раёна Катэгорыя:Рэкі Полацкага раёна