І́зледзь — рака ў Беларусі, на мяжы Валожынскага, Стаўбцоўскага раёнаў Мінскай вобласці і Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Волка (басейн ракі Нёман).

Даўжыня 30 кіламетраў. Плошча вадазбору 134 км². Пачынаецца на паўночным захадзе ад вёскі Забор’е Валожынскага раёна на схілах Мінскага ўзвышша. У нізоўі цячэ па Налібоцкай пушчы. Асноўны прыток — рака Каменка (справа). Рэчышча большай часткай каналізаванае.

Літаратура  — ISBN 985-11-0279-2  — С. 399.

Катэгорыя:Рэкі Валожынскага раёна Катэгорыя:Рэкі Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Іўеўскага раёна Катэгорыя:Басейн Заходняй Бярэзіны