Вялікае Вольжава, Вялікае Ольжава — вёска ў Тарноўскім сельсавеце Лідскага раёна.
Знаходзіцца за 10 км на паўднёвы захад ад г. Ліда.
Гісторыя Польскі гісторык Ян Глінка ў працы пра род Клаўсуцяў, указаў, што Ольжава а таксама Вялікае і Малое Ольжава, якія былі часткай адзінай маёмасці, з XV ст. належала гэтаму роду. У XVI ст. Вялікае Ольжава належала Кішкам.
У вопісе парафій Лідскага дэканату ў 1784 годзе ў лідскай парафіі згадваецца Вялікае Ольжава, двор Кішчынскага і ўніяцкая капліца Гінета, крайчага Лідскага.
З 1795 года ў Расійскай імперыі. Згодна з «Слоўнікам геаграфічным», у сярэдзіне XIX ст. Вялікае Ольжава — маёнтак Кашыцаў у Тарноўскай воласці Лідскага павета. На пачатку ХХ ст. 61 жыхар, 600 дзесяцін зямлі.
Паводле польскага перапісу насельніцтва (1921) фальварак Тарноўскай гміны Лідскага павета.
З 1939 года ў БССР. У 1940—1954 гадах цэнтр Вольшаўскага (Вольжаўскага) сельсавета. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
Насельніцтва 1921 год — 92 чал. (10 жылых пабудоў) 1940 год — 74 чал. (25 двароў) 1960 год — 99 чал. 1992 год — 60 чал. (23 гаспадаркі) 1996 год — 50 чал. (20 двароў) 2004 год — 46 чал. (17 двароў) 2009 год — 24 чал. 2012 год — 25 чал. 2015 год — 27 чал.
Крыніцы
Літаратура Памяць: Ліда. Лідскі р-н: Гіст.-дак хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Рэдкал В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. ISBN 985-01-0522-4 Лаўрэш Леанід. Ольжава // Лідскі Летапісец. 2020. № 3(91). — С. 33-43.
Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна Катэгорыя:Тарноўскі сельсавет