«Шукальнікі шчасця» (іншыя назвы: Стварэнне свету, Сям'я, Бірабіджан) — фільм беларускага рэжысёра Уладзіміра Корш-Сабліна пра яўрэяў-перасяленцаў, якія пераехалі ў бірабіджанскі калгас «Ройтэ-Фелд».
Сюжэт У 1928 годзе сям'я старой Двойры — дочкі Роза і Бася, сын Лёва і зяць Піня (муж Басі) прыязджаюць з-за мяжы (адкуль менавіта, не гаворыцца) на Далёкі Усход. Там яны ўступаюць у калгас «Ройтэ Фелд» і пачынаюць працаваць. Роза закахалася ў мясцовага рыбака Карнея. Аднак Піня не жадае працаваць. Ён хоча знайсці золата і збегчы з ім у Кітай, каб адкрыць там фабрыку і стаць «каралём шлеек». Калі Лёва раскрывае яго задуму, Піня амаль забівае яго і збягае. Падазрэнне падае на Карнея. На мяжы Піню ловяць, а золата, якое ён намыў, аказваецца падманкай. Адначасна разгортваюцца адносіны Басі і старшыні калгасу Натана. Фільм заканчваецца вяселлем Карнея і Розы.
У ролях — Двойра — Піня Л. А. Шміт — Роза Л. М. Тайц — Бася Аляксандр Караў — Натан С. Р. Яраў — Карней — бацька Карнея — Шлёма
Здымачная група Аўтар сцэнарыя: , Рыгор Кобец Рэжысёры: Уладзімір Корш-Саблін Аператар: Б. Рабаў Мастак: Кампазітар: І. В. Дунаеўскі Аўтар тэкстаў песень: Гукарэжысёр: Н. Косараў
Гл. таксама Спіс беларускіх фільмаў
Літаратура Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1926—1970). — Минск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2
Катэгорыя:Фільмы студыі «Беларусьфільм» Катэгорыя:Кінакамедыі СССР Катэгорыя:Кінакамедыі 1936 года Катэгорыя:Фільмы СССР 1936 года Катэгорыя:Чорна-белыя фільмы Катэгорыя:Фільмы Уладзіміра Корш-Сабліна