Ме́сны склон — склон у беларускай і шэрагу іншых славянскіх моў, адказвае на пытанні: на/аб/пры/у/па кім/чым?

Сінтаксічная роля Месны склон ужываецца толькі з прыназоўнікамі. Форма меснага склону выражае значэнні: месца дзеяння: гуляць у парку; часу дзеяння: адпачываць у жніўні; прычыны дзеяння: рабіць па звычцы; аб’екта: думаць аб сваяках; прылады і сродку дзеяння: іграць на акардэоне; спосабу дзеяння: стаяць у нерашучасці; якасці прадмета праз адносіны да іншых прадметаў: дзяўчынка ў акулярах.

Крыніцы

Катэгорыя:Склон