Бе́рдзікі (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Шылавіцкага сельсавета.

Гісторыя Вядома з другой паловы XVI ст. як уласнасць Шылавіцкай плябаніі. У 1796 г. фальварак і вёска, належала плябаніі Шылавіцкага касцёла. У 1836 г. прыватная вёска, 14 двароў, 126 жыхароў. У 1914 г. 30 двароў, 180 жыхароў.

Насельніцтва На 01.01.2004 г. 28 двароў, 65 жыхароў. На студзень 2012 г. 52 жыхары.

Спасылкі

Катэгорыя:Шылавіцкі сельсавет (Ваўкавыскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна