Гледняві́чы. Сустракаецца таксама варыянт Глядне́вічы (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Воўпаўскага сельсавета.
Гісторыя Вядома з пачатку XVIII ст. У 1796 г. належала Воўпаўскаяй алтарыі, пражывалі 49 сялян. У 1836 г. прыватная вёска, 19 двароў, 87 жыхароў.
Насельніцтва На 01.01.2004 г. 38 двароў, 78 жыхароў. Плошча 30,13 га, працягласць межаў — 3 512 метраў.
Памятныя мясціны Помнік археалогіі — селішча, ранняе Сярэднявечча (XV-XIV ст.). На паўднёвай ускраіне вёскі. Выявіла ў 1958 г. Ф.Д.Гурэвіч, абследаваў у 1973 г. Я.Г.Звяруга. Знойдзена ганчарная кераміка.
Спасылкі
Катэгорыя:Воўпаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна