Ду́бічы (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Падароскага сельсавета.
Гісторыя У 1796 годзе адна частка яе належала Міхалу Грабоўскаму, генерал-лейтэнанту войскаў Рэчы Паспалітай, а другая — плябаніі Падароскага касцёла. У 1836 годзе — прыватная вёска.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1836 год — 20 двароў, 182 жыхары. XX стагоддзе: 1914 год — 29 двароў, 154 жыхары. XXI стагоддзе: 2004 год — 174 жыхары; 2009 год — 115 жыхароў.
Памятныя мясціны
Магіла савецкага воіна Шыліна І. В. Старшы сяржант Шылін загінуў у 1944 г. пры вызваленні Падароска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1970 годзе на магіле пастаўлены помнік — чатырохгранная піраміда, у завяршэнні якой зорка.
Вядомыя асобы Міхаіл Аляксандравіч Каладзінскі (1937—1997) — акцёр тэатра, тэатразнавец, педагог.
Спасылкі
Катэгорыя:Падароскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна