Юбіле́йны (, ) — аграгарадок у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснасельскага сельсавета.

Існуе з 2001 г. як пасёлак. Рашэннем Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў ад 12.02.2009 г. № 85 ператвораны ў аграгарадок без змянення назвы.

Да 2013 года Юбілейны ўваходзіў у склад Ваўкавыскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 18.10.2013 N 261 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Волковысского района Гродненской области .

Насельніцтва На 01.01.2004 г. 113 двароў, 383 жыхары.

Інфраструктура Цэнтр СВК “Няверавічы”. Ёсць крама, Дом культуры, бібліятэка, ДЮСШ, філіял Ізабелінскай дзіцячай музычнай школы.

Памятныя мясціны На будынку Дома культуры ўсталявана мемарыяльная дошка Стругу Сцяпану Францавічу. Устаноўлена ў 1977 г. на ўшанаванне памяці дэпутата Народнага сходу Заходняй Беларусі С.Ф.Струга.

Спасылкі

Катэгорыя:Краснасельскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна