Цеалі́н. Сустракаецца таксама варыянт Тавалі́н (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснасельскага сельсавета.
Гісторыя Вядома з сярэдзіны XVIII ст. У 1796 г. маёнтак Цеалін, які належаў Зыгмунту Грабоўскаму, былому крайчаму ВКЛ, пражывалі 7 шляхціцаў, 2 вольныя селяніны і 43 прыгонныя. У 1836 г. прыватная вёска, 28 двароў, 121 жыхар. Захаваўся палацава-паркавы комплекс XVIII—XIX ст., які належаў Грыбоўскім. Размешчаны на левым беразе р. Рось. Плошча каля 8 га. З 1947 г. у ім размешчаны санаторый «Рось» (да 1983 г. — дом адпачынку).
Насельніцтва На 01.01.2004 г. 30 двароў, 119 жыхароў.
Інфраструктура Крама, аддзяленне сувязі
Славутасці
Сядзіба Грабоўскіх
Спасылкі
Катэгорыя:Краснасельскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна