Пляба́наўцы (, , ранейшая назва - Ганусаўшчызна) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Роскага сельсавета.
Гісторыя Вядома з XVI ст. З 1611 г. належала плябаніі Роскага касцёла. У 1836 г. складалася з 23 вёсак, якія належалі Роскаму касцёлу. У адной 10 двароў, 101 жыхар, у другой 7 двароў, 44 жыхары.
Насельніцтва На 01.01.2004 г. 104 двары, 208 жыхароў.
Інфраструктура Былы цэнтр СВК “Агра-Лозы”, які ў 2010 г. быў далучаны да РУСП «Племзавод «Рось». Ёсць крама, Дом культуры, бібліятэка.
Памятныя мясціны Помнік воінам-землякам. Магіла савецкага воіна. Пахаваны воін, які загінуў у Вялікую Айчынную вайну. На ўшанаванне яго памяці і памяці землякоў, загінуўшых у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, у 1972 г. на магіле ўсталяваны помнік — стэла і скульптура воіна.
Спасылкі
Катэгорыя:Роскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна