Падро́сь. Сустракаецца таксама варыянт По́дрась (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснасельскага сельсавета.

Гісторыя У 1796 г. належала Канстанцыі Білевічовай, старасціне Дзякоўскай. У 1836 г. прыватная вёска, 13 двароў, 124 жыхары. У 1914 г. 43 двары, 248 жыхароў.

Насельніцтва На 01.01.2004 г. 50 двароў, 88 жыхароў.

Памятныя мясціны Каля вёскі курганны могільнік, ранняе Сярэднявечча (XI—XII ст.). За 1,5 км на паўночны захад ад вёскі, на левым беразе р. Рось, ва ўрочышчы Піскаж, 7 курганаў. Насыпы дыяметрам 4-6 м, вышынёй 0,4-0,9 м. У 3 насыпах пахавальны абрад трупаспаленне, у астатніх — трупапалажэнне. Знойдзены ўпрыгажэнні (скроневыя кольцы, пярсцёнкі, бранзалеты, пацеркі, фібула), прылады працы (2 жалезныя нажы, шыфернае прасліца, абломак жалезнага сярпа).

Вядомыя асобы Ірэна Целеш-Бурчык (нар. 1940) — актрыса тэатра.

Спасылкі

Катэгорыя:Краснасельскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна