Мачу́ліна. Сустракаецца таксама варыянт Мачу́льна (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснасельскага сельсавета.

Гісторыя

Вядома з сярэдзіны XVI ст., належала князю Шчаснаму Яраслававічу Галоўчынскаму, у часы якога тут быў пабудаваны ў 1553 г. касцёл. У 1578 г. перайшла да Алендскіх. Яны перабудавалі касцёл на кальвінскі збор у канцы XVI ст. Захаваўся мясцовы тапонім Кальвінская гара. У 1958—1959 гадах цэнтр Мачулінскага сельсавета.

Памятныя мясціны

Каменны могільнік, эпоха Сярэднявечча (XV—XVII ст.). За 1 км на паўднёвы захад ад вёскі, на пагорку.

Вядомыя асобы Стафан Алендскі (1720—1763) — дзеяч кальвінісцкай царквы.

Спасылкі

Катэгорыя:Краснасельскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна