Кузьмічы́ (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Вярэйкаўскага сельсавета.
Гісторыя Вядома з сярэдзіны XVI ст. У 1796 г. фальварак і вёска, належалі Тэадоры Біспінг, пражывалі 69 сялян. У 1836 г. прыватная вёска, 18 двароў, 136 жыхароў, уніяцкая царква. У 1914 г. 40 дамоў, 149 жыхароў.
Насельніцтва На 01.01.2004 г. 18 двароў, 25 жыхароў. На студзень 2012 г. 17 жыхароў.
Плошча 14,54 га, працягласць межаў — 2 278 метраў.
Спасылкі
Катэгорыя:Вярэйкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна