Люты — другі месяц Грыгарыянскага календара. Складаецца з 28 дзён, у высакосны год з 29 дзён, апошні месяц зімы. Народная назва падаецца ў выданнях Ф. Скарыны — лютыСкарына Ф. Творы:…, у «Храналогіі» А. Рымшы (1581) згадваецца як лютыиАндрей Рымша. [Хронология]…. 15 лютага працягласць дня ў Мінску — 9 гадзін 48 мінут, сярэдняя вышыня Сонца над гарызонтам у поўдзень 23,3°. Сярэдняя сума сонечнай радыяцыі за месяц 133 МДж/м², радыяцыйны баланс адмоўны (-8 МДж/м²). Сярэдняя тэмпература паветра ў лютым −5,9 °C (-3,5 °C на паўднёвым захадзе і −7,5 °C на паўночным усходзе). Вільготных дзён (адносная вільготнасць удзень не ніжэй 80 %) 12-18. У лютым у сярэднім па рэспубліцы 3-8 дзён з мяцеліцай.

Літаратура

Андрей Рымша. [Хронология] (1581) // Транслитерация О.Лицкевича по факсимиле в изд.: Запаско Я. П. Мистецька спадщина Iвана Федорова. Львів, 1974. С.33, 36. — Эл.рэсурс starbel.narod.ru

Катэгорыя:Месяцы