Камяні́ца (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ваўкавыскага сельсавета.
Геаграфія За 17 км да поўдня ад Ваўкавыска і чыгуначнай станцыі Ваўкавыск на лініі Баранавічы-Ваўкавыск, за 121 км ад Гродна, каля р. Харужанка (прыток Росі).Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя.
Гісторыя У 1796 годзе вёска Ваўкавыскага павета Слонімскай, з 1797 года Літоўскай, з 1801—Гродзенскай губерняў Расійскай імперыі, належала Людвіку Тышкевічу.
У 1897 годзе на месцы сучаснай вёскі ў складзе Ізабелінскай воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні знаходзіліся 2 вёскі: Камяніца Вялікая і Камяніца Малая.
З верасня 1915 года акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, з лютага 1919 г. да ліпеня 1920 г. і з верасня 1920 г. — польскімі войскамі.
З 01.01.1919 года ў БССР.
З сакавіка 1921 года ў складзе Польшчы, у Ізабелінскай гміне Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяводства.
З лістапада 1939 года зноў у БССР, з 12.10.1940 года ў Ізабелінскім сельскім савеце Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 г. да сярэдзіны ліпеня 1944 г. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У вайну загінула 18 вяскоўцаў.
З 20.09.1944 г. ў Гродзенскай вобласці, з 23.06.1980 г.Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 чэрвеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).. (30.09.1980 г.) у Ваўкавыскім сельскім савеце.
З 1949 г. ў складзе калгаса "19 партз'езд", з 1981 г. ў складзе калгаса імя Заслонава, з 2004 г. — ААТ "Хацькоўцы" (цэнтр у а/г Рупейкі).
Насельніцтва 1836 год — 9 двароў, 38 жыхароў. 1897 год — Камяніца Вялікая, 50 двароў, 335 жыхароў; Камяніца Малая, 7 двароў, 43 жыхары. 1905 год — Камяніца Вялікая, 370 жыхароў, Камяніца Малая, 70 жыхароў. 1921 год — 67 двароў, 358 жыхароў. 1970 год — 283 жыхары (перапіс). 2000 год — 48 гаспадарак, 88 жыхароў. 2004 год — 48 гаспадарак, 88 жыхароў. 2011 год — 48 жыхароў. 2015 год — 32 гаспадаркі, 47 жыхароў.
Вядомыя асобы Мікалай Міхайлавіч Жылінскі (1942—2016) — беларускі журналіст, гісторык.
Спасылкі
Катэгорыя:Ваўкавыскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна