Джалол Ікрамі (, Бухара — ) — таджыкскі і , народны пісьменнік Таджыкістана.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і кадыя (духоўнага суддзі). Пачаў пісаць у юнацкім узросце, тэмы ранніх апавяданняў — разняволенне жанчыны Усходу, Грамадзянская вайна, выкрыццё крывадушнасці духавенства.
1927: апублікаваны першы твор — апавяданне «Ноч на Рэгістане»; 1933: драма «Вораг»; 1934: аповесць «Змяя»; 1937: камедыя «Насенне кахання»; 1940—1949: раман «Шодзі», у якім апісваецца станаўленне калгаснага ладу ў Таджыкістане; 1950: інсцэніроўка апавядання «Няшчасная дзяўчына»; 1954: інсцэніроўка рамана «Дахунда» Садрыддзіна Айні; 1962: раман «Дачка агню» пра лёс таджыкскай жанчыны да рэвалюцыі; 1961—1974: гістарычная трылогія «Дванаццаць варот Бухары»; 1979: раман «Вараннё жывучае».
Аўтар зборнікаў апавяданняў і нарысаў. Асобныя творы на беларускую мову пераклаў У.Яцко.
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Катэгорыя:Народныя пісьменнікі Таджыкскай ССР