Марыя I (поўнае імя ; ,  — , Рыа-дэ-Жанэйра) — каралева Партугаліі (1777—1816). Вядомая таксама як Марыя «Набожная» (у Партугаліі) ці Марыя «Вар’ятка» (у Бразіліі), першая кіруючая каралева Партугаліі. Старэйшая з чатырох дачок Жазэ I і яго жонкі Марыяны Вікторыі.

Сям’я і дзеці У чэрвені 1760 года Марыя ажанілася са сваім дзядзькам, малодшым братам яе бацькі, донам Педру (1717—1786), які аўтаматычна стаў каралём-кансортам Педру III пасля яе ўзыходжання на прастол. Дзеці: Жазэ (1761—1788), ажаніўся ў 1777 годзе з малодшай сястрой сваёй маці — прынцэсай Бенедыктай Партугальскай (1746—1829). Шлюб быў бяздзетным; Жуан Франсіска (1763), Марыя Ізабела (1766—1777), Жуан VI (1767—1826), кароль Партугаліі (1816—1826), Марыяна (1768—1788), Марыя Клеменціна (1774—1776).

Кіраванне У лютым 1777 года, пасля смерці бацькі, Марыя была абвешчана каралевай Партугаліі разам з мужам, каралём-кансортам Педру III. Перш за ўсё каралева звольніла прэм’ер-міністра маркіза дэ Памбала, які набыў вялікую ўладу пры яе бацьку.

1 кастрычніка 1777 года ў палацы Ла-Гранха Марыя I падпісала новы мірны дагавор, які паклаў канец Іспана-партугальскай вайне 1776—1777 гадоў.

Найбольш значнымі падзеямі яе кіравання былі членства Партугаліі ва Узброеным нейтралітэце з ліпеня 1782 і саступка Аўстрыяй Партугаліі ў 1781 годзе заліва Мапуту.

Каралева Марыя пакутавала ад рэлігійнай маніі і меланхоліі, што пасля 1799 года зрабіла яе няздольнай да выканання каралеўскіх абавязкаў. Рэгентам пры ёй да самай яе смерці быў сын Жуан.

Напалеонаўскія войны Адмова Партугаліі ў 1807 годзе далучыцца да кантынентальнай блакады Вялікабрытаніі паслужыла апошняй кропляй у і так нялёгкіх іспана-партугальскіх адносінах. Іспанія, якая была пад уладай Францыі, уварвалася ў Партугалію на чале з генералам Жуно. Па патрабаванні брытанскага ўрада ўся каралеўская сям’я збегла ў Бразілію і ўсталявала ўрад у выгнанні ў Рыа-дэ-Жанэйра. 23 снежня Жуно афіцыйна стаў галоўнакамандуючым Арміяй Партугаліі. 1 лютага 1808 года Напалеон прызначыў яго генерал-губернатарам Партугаліі, фактычна зрабіўшы Жуно кіраўніком новай васальнай тэрыторыі французскай імперыі.

1 жніўня 1808 года брытанскі генерал Артур Уэлінгтан высадзіў у Лісабоне брытанскую армію і такім чынам пачаў вайну на Пірэнейскім паўвостраве.

25 верасня 1808 года генерал Джон Мур быў прызначаны камандуючым англійскім экспедыцыйным корпусам (каля 35 тыс. чал.) у Партугаліі. 16 студзеня 1809 года англічане былі разгромлены ў бітве пры Ла-Каруньі, а Джон Мур загінуў.

У 1815 годзе ўрад рэгента прысвоіў Бразіліі статус каралеўства, і Марыя была абвешчана Каралевай Партугаліі і Бразіліі. Калі Напалеон быў нарэшце пераможаны ў 1815 годзе, Марыя і яе сям’я засталіся ў Бразіліі. Там Марыя памерла 20 сакавіка 1816 года. Пахавана ў Лісабоне ў Базіліка-да-Эштрэла

Яе сын-рэгент афіцыйна стаў каралём Жуанам VI.

Катэгорыя:Каралі партугальскія Катэгорыя:Браганса (дынастыя) Катэгорыя:Кіруючыя каралевы Катэгорыя:Псіхічнахворыя манархі Катэгорыя:Інфанты Партугаліі