Лістапад — адзінаццаты месяц Грыгарыянскага календара. Складаецца з 30 дзён.

Этымалогія У выданнях Ф. Скарыны падаецца народная назва лістапада — груденьСкарына Ф. Творы:…, таксама яна згадваецца ў «Храналогіі» А. Рымшы (1581)Андрей Рымша. [Хронология]….

Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, узнікла ў асяроддзі газеты «Наша ніва» і набыла больш-менш канчатковую форму ў 1912 годзе, калі ў календары «Нашай нівы» былі пададзеныя прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэннямі. Паслядоўна ў «Нашай ніве» ўжываліся варыянты назвы: наябр, лістапад (наябр), і канчаткова — лістапад.Гісторыя беларускай літаратурнай мовы, Т.2.

Літаратура Андрей Рымша. [Хронология] (1581) // Транслитерация О. Лицкевича по факсимиле в изд.: Запаско Я. П. Мистецька спадщина Iвана Федорова. Львів, 1974. С.33, 36. — Эл. рэсурс starbel.narod.ru С.138,139

Катэгорыя:Месяцы