Сяргей Сцяпанавіч Заха́раў (г., в. Старое Сямёнкава, Уладзімірская вобласць, Расія — ) — беларускі вучоны ў галіне земляробства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1958), прафесар (1959). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1965).

Біяграфія Скончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя К. А. Ціміразева (1931). З 1933 г. у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1942—1944 гг. дырэктар Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР. У 1950—1951 гг. дэкан агранамічнага факультэта, у 1951—1953 гг. прарэктар па навуковай рабоце, у 1954—1974 гг. загадчык кафедры земляробства ў БСГА. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання.

Навуковыя працы па эфектыўнасці севазваротаў з выкарыстаннем травасеяння, прамежкавых культур, сідэратаў, вапны і сістэм гербіцыдаў. Даследаваў эфектыўнасць папярэднікаў асноўных сельскагаспадарчых культур і папараў ва ўмовах Беларусі.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Леніна (1961), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1974), «Знак Пашаны» (1953,1956) і медалямі. Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1978).

Асноўныя публікацыі Занятыя папары і рацыянальнае іх выкарыстанне. — Мн.,1960. Основы земледелия. — Мн.,1963. Земледелие Западной и Северо-Западной зон СССР. — М.,1967.

Літаратура Захараў Сяргей Сцяпанавіч //  — С. 10.  — С. 341. Захараў Сяргей Сцяпанавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Горацкага р-на. — Мн.,1996. — С. 546.

Катэгорыя:Постаці беларускага земляробства Катэгорыя:Дактары сельскагаспадарчых навук Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Выпускнікі РДАУ-МСГА імя К. А. Ціміразева Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання Катэгорыя:Кавалеры ордэна Леніна Катэгорыя:Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Катэгорыя:Кавалеры ордэна «Знак Пашаны» Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Нарадзіліся ва Уладзімірскай вобласці Катэгорыя:Дэканы агранамічнага факультэта БДСГА