Васіль Андрэевіч Мастоўнікаў (нар. , в. Мядзведзева, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі фізік. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1970).

Біяграфія Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (1960). З 1964 у Інстытуце фізікі НАН Беларусі (з 1979 заг.лабараторыі). Навуковыя працы па лазернай фізіцы, лазернай фота- і біяфізіцы, медыцынскім лазерным прыладабудаванні. Адзін са стваральнікаў новага тыпу лазераў — на растворах арганічных фарбавальнікаў. Распрацаваў навуковыя асновы высокаэфектыўных метадаў лазернай тэрапіі.

Дзяржаўная прэмія СССР 1972.

Асноўныя публікацыі Лазеры и наследственность растений. — Мн.,1984 (у сааўт.) Терапевтическая эффективность низкоинтенсивного лазерного излучения. — Мн.,1986 (у сааўт.)

Літаратура Мастоўнікаў Васіль Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10. — Мн.,2000. — С.201.

Катэгорыя:Фізікі Беларусі