Яўмен Рыгоравіч Канавалаў (, вёска Чарнарэчка, Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць- ) — беларускі вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Акадэмік АН БССР (1969, член-карэспандэнт 1967), доктар тэхнічных навук (1962), прафесар (1964). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі (1972).
Біяграфія Скончыў Ленінградскі механіка-тэхналагічны інстытут (1936). З 1955 года загадчык лабараторыі Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР, з 1970 г. выконваючы абавязкі акадэміка-сакратара аддзялення фізіка-тэхнічных навук АН БССР, тры навуковыя працы па новых відах апрацоўкі металаў, стварэнні металаапрацоўчага абсталявання і інструменту, трываласці металаў і сплаваў у ўльтрагукавым полі. Адкрыў ультрагукавы капілярны эфект. Дзяржаўная Прэмія Беларусі (1974).
Памяць
У Мінску на будынку Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі (вул. Акадэміка Купрэвіча, 10) у 1977 г. ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Працы Ультрозвуковая обработка металлов. - Мн.,1966 (у сааўтарстве) Новые способы пропитки изделий с помощью ультрозвуковых колебаний. - Мн., 197І, (разам з М. Германовічам) Чистовая и упрочняющая обработка поверхностей. — Мн., 1968 (разам з В Сідарэнкам) Основы электроферромагнитной обработки. — Мн., 1974 (разам з Ф. Ю. Сакулевічам) Ультразвуковой капиллярный эффект. — Мн.: Наука и техника, 1981. (у сааўтарстве з М. В. Дзежкуновым і П. П. Прахарэнкам)
Літаратура
Спасылкі Яўмен Рыгоравіч Канавалаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Дрыбінскім раёне Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР Катэгорыя:Супрацоўнікі Фізіка-тэхнічнага інстытута НАНБ Катэгорыя:Машынабудаўнікі СССР