Клагенфурт-ам-Вёртэрзэе (, ,  — Цэлавец на Вербавым возеры) — горад на поўдні Аўстрыі, цэнтр федэральнай зямлі Карынтыі. У наяўны момант колькасць жыхароў Клагенфурта перавышае 92 тысячы чалавек, з іх больш за 1700 — карынтыйскія славенцы.

Геаграфія Горад размешчаны на рацэ Глан у альпійскай даліне Дравы.

Гісторыя

Згодна легенды горад заснаваў герцаг Карынтыі Герман Спанхайм. Першыя згадкі пра населены пункт Форум-Клагенвурт адносяцца да 1193—1199 гадоў. У 1246—1252 гадах Клагенфурт атрымаў гарадскія правы і хутка зрабіўся адным з найвялікшых гарадоў Карынтыйскага герцагства, а пазней — яго сталіцай.

Аднак на гэтым месцы таксама знаходзіўся рымскі горад Вірунум.

Насельніцтва

Славутасці

Сярод выдатных мясцін Клагенфурта найбольшае значэнне мае стары горад з сваімі цэнтральнай плошчай Альтэр-Плац, фантанам у выглядзе цмока Ліндвурм-Брунен, а таксама возерам Вёртэрзэе, якое лічыцца самым цёплым сярод альпійскіх азёр. Недалёка ад Клагенфурта знаходзіцца адзін з найпрыгажэйшых замкаў Аўстрыі Хохастэрвіц.

Адукацыя У горадзе размяшчаецца ўніверсітэт Клагенфурта.

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары Інгеборг Бахман (1926—1973) — аўстрыйская пісьменніца.

Гарады-пабрацімы Гарадамі-пабрацімамі Клагенфурта з’яўляюцца:

Вісбадэн, Германія (1930) Венло, Нідэрланды (1961) Гарыцыя, Італія (1965) Нова-Горыца, Славенія (1965) Гладсаксэ, Данія (1969) Дэсау, Германія (1970) Душанбэ, Таджыкістан (1972) Дахау, Свабодная дзяржава Баварыя, Германія (1974)

Жэшаў, Польшча (1975) Залаэгерсег, Венгрыя (1990) Сібіу, Румынія (1990) Назарэт, Ізраіль (1992) Чарнаўцы, Украіна (1992) Тарагона, Іспанія (1994) Наньнін, Кітай (2001) Лаваль, Канада (2005)

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная старонка Інфармацыя для турыстаў Марыя-Ларэта

Катэгорыя:Гарады Карынтыі