Таццяна Мітрафанаўна Саве́льева (нар. , вёска Бестрань, Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне псіхалогіі. Доктар псіхалагічных навук (1993), прафесар (1998).

Біяграфія Скончыла Мінскі педагагічны інстытут (1962). Настаўнічала. З 1971 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі.

Навуковая дзейнасць Даследуе праблемы навучання, выхавання і развіцця дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту; пытанні мыслення, маўлення, разумення і свядомасці чалавека ў сістэме бесперапыннай адукацыі. Аўтар вучэбна-метадычных дапаможнікаў для ВНУ і сярэдняй школы. Навуковы кіраўнік распрацоўкі канцэпцыі «Нацыянальнай пачатковай школы» (1992).

Навуковыя працы Савельева Т. М. Дар слова: Говорим по-русски… Гаворым па-беларуску. — Мн., 1986. Савельева Т. М. Мышление и деятельность — основные факторы развития человека в системе непрерывного образования // Пачатковае навучанне: Сям я, дзіцячы сад, школа. — 1999. — № 5. — С. 85-93.

Літаратура

Катэгорыя:Псіхолагі СССР Катэгорыя:Псіхолагі Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі