Пятро Савельевіч Васілеўскі (, в. Сямёнаўка, , Магілёўская вобласць — ) — беларускі празаік, драматург, сцэнарыст, рэжысёр. Член Саюза кінематаграфістаў СССР з 1967 года. Пісаў на беларускай і рускай мовах.

Біяграфія Бацька, Савелій Міхайлавіч, быў партыйным і савецкім работнікам, маці, Марыя Рыгораўна, выхавацельніцай. Сярэднюю адукацыю П. Васілеўскі атрымаў у Журавіцкай сярэдняй школе, дзе пазнаёміўся і пасябраваў з А. Макаёнкам. У 1940 годзе пасля заканчэння школы, быў прызваны ў Чырвоную Армію.

На пачатку Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Карэльскім фронце. З 1942 года карэспандэнт армейскай газеты «Сталинский боец». Быў двойчы паранены. У 1944 годзе дэмабілізаваны.

З 1945 года працаваў у рэдакцыі газеты «Сталинская молодежь». У 1946 годзе накіраваны ў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП Беларусі. У 1947 годзе паступіў у школу-студыю МХАТа і ў той жа год перайшоў на рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага інстытута кінематаграфіі, які скончыў у 1953 годзе. З 1952 года працаваў рэжысёрам на кінастудыі «Беларусьфільм». З 1988 года на творчай працы.

Творчасць

Першае апавяданне П. Васілеўскага «Так умирают бесстрашные» змешчана ў 1942 годзе ў газеце «Сталинский боец». Друкаваўся ў армейскай газеце «Боевой путь», сатырычным часопісе «Сквозьняк». Беларускім друку выступаў з 1945 года. Аўтар аповесцей «Новы дзень», «Вечныя маладажоны» і іншых, кнігі апавяданняў «Прыгажосць чалавечая», п'ес, якія ўвайшлі ў зборнікі «Твой заўтрашні дзень», «Вобраз жыцця».

Асноўная тэматыка творчасці П.Васілеўскага — сучаснасць. Пісаў пра сельскіх працаўнікоў, уздымаў праблемы выхавання сучаснай моладзі, падлеткаў, школьнікаў, востра ставіў маральна-этычныя праблемы. Аўтар шматлікіх нарысаў, гумарэсак, сучасных казак, у якіх раскрываюцца надзейныя пытанні рэчаіснасці, асуджаюцца адмоўныя з'явы ў дзейнасці і характарах людзей.

Як рэжысёр і сцэнарыст прымаў удзел у стварэнні шэрагу мастацкіх і дакументальных кінафільмаў («Палеская легенда», 1957, «Рагаты бастыён», 1965), тэлефільма аб жыцці і творчасці Я. Коласа «Жывіце даўжэй, хлопцы» і інш. П'есы П. Васілеўскага «Любоў, Надзея, Вера…», «Дзіўны дом», «Твой заўтрашні дзень» і іншыя з поспехам ішлі ў Беларускім тэатры імя Я. Купалы і іншых тэатрах рэспублікі.

Літаратура

Васілеўскі П. // Беларускія пісьменнікі: Бібліягр. Слоўнік. У : т. Т. 1. — Мн., 1992. — С. 527—529.

Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі