Францішак Кісель () — каталіцкі пралат, апостальскі адміністратар Віцебскай дыяцэзіі ў 2013.

Біяграфія Нарадзіўся 1 красавіка 1959 года ў в. Мосар Дунілавіцкага раёна Маладзечанскай вобласці ў сялянскай сям’іФранцішак — паслядоўнік Францішка. Партрэт полацкага святара Францішка Кісяля ў гістарычным інтэр’еры.. Бацька быў механізатарам.

Скончыў Удзелаўскую сярэднюю школу. Пасля заканчэння Віцебскага тэхнікума сувязі быў прызваны на службу ў армію, на Паўночны флот.

У 1982—1987 гадах вучыўся ў Рыжскай каталіцкай духоўнай семінарыі, дзе ў 1987 годзе атрымаў прэзбітарскае пасвячэнне і быў накіраваны вікарыем у марыйным санктуарыі ў Аглоне (Латвійская ССР)25 гадоў пры алтары.

Затым працаваў пробашчам у парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Браславе. З восені 1992 года — пробашч парафіі Св. Андрэя Баболі ў Полацку. З 1999 года — Генеральны вікарый Віцебскай дыяцэзіі.

Крыніцы

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Глыбоцкім раёне Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага філіяла Вышэйшага каледжа сувязі Катэгорыя:Біскупы віцебскія Катэгорыя:Апостальскія адміністратары