Літоўскае генерал-губернатарства (1794—1801), Літоўскае ваеннае губернатарства (1801—1830), Віленскае часовае ваеннае губернатарства (1830—1832), Віленскае ваеннае генерал-губернатарства (1832—1864), Віленскае генерал-губернатарства (1864—1912) — шэраг генерал-губернатарстваў у Расійскай Імперыі ў 1794—1912 гг. з цэнтрам у Гродне (з 1794 г.) і Вільні (з 1795 г.), якія па сутнасці тэрытарыяльна і бюракратычна з'яўляліся пераемнікамі адзін аднаго. Першае генерал-губернатарства было створана ў 1794 г. з акупаваных зямель Вялікага Княства Літоўскага, якія Расійская Імперыя ўключыла ў свой склад па выніках трэцяга падзела Рэчы Паспалітай (1795). Неафіцыйна (а часам і ў афіцыйных дакументах расійскай улады) гэтыя генерал-губернатарствы называліся як «літоўскія губерні», «Літоўскі край» ці «Літва».

Літоўскае генерал-губернатарства (1794—1801) Паводле свайго маніфеста ад 30 кастрычніка 1794 г. расійская імператрыца Кацярына ІІ загадала пасля падаўлення паўстання 1794 года галоўнакамандуючаму расійскімі войскамі Мікалаю Рапніну падзяліць акупаваныя землі Вялікага Княства Літоўскага на тры часткі (у складзе 17 паветаў) — Ковенскую, Віленскую і Гродзенскую, і прызначыла Рапніна літоўскім генерал-губернатарам (ці «генерал-губернатарам Літоўскага княства») з рэзідэнцыяй (Вярхоўным Праўленнем) у ГроднеПоўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 23, №17264; Анішчанка, Я.К. Інкарпарацыя... С. 371.Паралельна Мікалай Рапнін быў ліфляндскім і эстляндскім генерал-губернатарам, а цалкам князь афіцыйна менаваўся як «Яе Імператарскай Вялікасці, Самаўладцы Усерасійскай генерал-аншэф, Галоўнакамандуючы войскамі, ахапіўшымі Вялікае Княства Літоўскае, сенатар, ліфляндскі, эстляндскі і літоўскі генерал-губернатар, Яе Вялікасці генерал-ад'ютант, палкоў лейб-гвардыі Ізмайлаўскага падпалкоўнік, Таўрычаскага грэнадзерскага шэф, і ордэнаў расійскіх Св. Апостала Андрэя Першакліканага, Аляксандра Неўскага, ваеннага Св. Вялікапакутніка і пабеданосца Георгія і Св. Роўнаапостальнага князя Уладзіміра першых ступеняў, каралеўскага польскага Белага Арла і вялікакняскага Галсцінскага Св. Ганны кавалер». Гл.: Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 23, №17264..

Пасля трэцяга падзела Рэчы Паспалітай 14 снежня 1795 г. захопленыя тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, якія яшчэ з 30 кастрычніка 1794 г. падпарадкоўваліся літоўскаму генерал-губернатару Рапніну, былі падзелены на Слонімскую (тэрытарыяльна правобраз будучай Гродзенскай губерні) і Віленскую губерні і засталіся пад кіраваннем літоўскага генерал-губернатараПоўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 23, №17417.У 1795—1796 гг. літоўскі генерал-губернатар князь Рапнін ва ўказах Кацярыны ІІ (а пасля і Паўла І) менаваўся часам як віленскі і слонімскі генерал-губернатар. Гл.: Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 23, №17430, 17494, 17519.. Цэнтрам Літоўскага генерал-губернатарства, якое тады складалася толькі са Слонімскай і Віленскай губерняў, станавілася Вільня.

Афіцыйнай рэзідэнцыяй генерал-губернатара ў Вільні стаў палац віленскіх каталіцкіх біскупаў, які быў пабудаваны апошнім у часы Вялікага Княства Літоўскага віленскім біскупам (1762—1794) Ігнатам-Якубам Масальскім (1727—1794). Палац пачаў выконваць не толькі функцыі месца жыхарства і службы генерал-губернатара, але і месца перабывання для расійскага імператара, членаў яго сям'і і высокіх гасцей (у тым ліку з каранаваных асоб), калі яны наведвалі горад. (Зараз былы палац генерал-губернатара служыць рэзідэнцыяй прэзідэнта Рэспублікі Літва).

Паводле ўказа расійскага імператара (1796—1801) Паўла I ад 12 снежня 1796 г. Віленская і Слонімская губерні былі аб'яднаны ў адну Літоўскую губернюПоўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор першы. Т. 24, №17634., толькі з якой пачало складацца Літоўскае генерал-губернатарства.

Генерал-губернатарства з цэнтрам у Вільні неафіцыйна (а часта і ў афіцыйных дакументах) называлася як «літоўскія губерні», «літоўскія правінцыі», «Літоўскі край» ці «Літва».

Літоўскае ваеннае губернатарства (1801—1830) Літоўскае ваеннае губернатарства было створана паводле ўказу расійскага імператара (1801—1825) Аляксандра I ад 9 (21) верасня 1801 г., якім Літоўская губерня падзялялася на «дзве літоўскія» — Літоўска-Віленскую і Літоўска-Гродзенскую губерні, што былі ўключаны тым жа ўказам ў склад Літоўскага ваеннага губернатарства з цэнтрам у ВільніПоўны збор законаў Расійскай Імперыі. Збор першы. Т. 26, №20004.Указам ад 9 (21) верасня 1801 г. Літоўская губерня падзялялася на «дзве літоўскія» губерні (Віленскую і Гродзенскую губерні), а Беларуская губерня на «дзве беларускія» губерні (Віцебскую і Магілёўскую губерні), якія адразу пачалі пісацца як «Літоўска-Віленская губерня» (ці «Літоўская Віленская губерня»), «Літоўска-Гродзенская губерня» (ці «Літоўская Гродзенская губерня»), «Беларуска-Віцебская губерня» (ці «Беларуская Віцебская губерня») і «Беларуска-Магілёўская губерня» (ці «Беларуская Магілёўская губерня»). Азначэнні «Літоўска-» («Літоўская») і «Беларуска-» («Беларуская») выкарыстоўваліся для абазначэння тапанімічнага характару губерні і часта не ўказваліся. Пасады губернатараў і губернскіх устаноў таксама часта пісаліся з указаннем тапанімічнага характару губерні: «літоўска-віленскі губернатар», «Літоўска-Віленскае губернскае праўленне» і г.д. У афіцыйных назвах пасады генерал-губернатара ці генерал-губернатарства (з пералікам губерняў, якія ў ваходзілі ў склад генерал-губернатарства) азначэнні «Літоўская» ці «Беларуская» у назве губерняў у 1801—1840 гг. не выкарыстоўваліся: напрыклад, «віцебскі, магілёўскі, смаленскі і калужскі генерал-губернатар», «віленскі ваенны, гродзенскі, беластоцкі і мінскі генерал-губернатар» і г.д. Пасля падзелу (паводле таго ж указа ад 9 (21) верасня 1801 г.) Маларасійскай губерні на дзве губерні (Чарнігаўскую і Палтаўскую) яны таксама пэўны час пісаліся як Маларасійска-Палтаўская губерня (альбо «Маларасійская Палтаўская губерня») і Маларасійска-Чарнігаўская губерня («Маларасійская Чарнігаўская губерня»).Швед, В.В. Губернскі Гродна... С. 5.. У складзе Літоўскага ваеннага губернатарства знаходзіліся толькі Літоўска-Віленская і Літоўска-Гродзенская губерні.

Ваеннае губернатарства з цэнтрам у Вільні неафіцыйна (а часта і ў афіцыйных дакументах) працягвала называцца як «літоўскія губерні», «літоўскія правінцыі», «Літоўскі край» ці «Літва».

Віленскае часовае ваеннае губернатарства (1830—1832) 1 (13) снежня 1830 г. у Літоўска-Віленскай, Літоўска-Гродзенскай, Мінскай губернях і Беластоцкай вобласці было ўведзена ваеннае становічша ў сувязі з Лістападаўскім паўстаннем 1830—1831 гадоўПоўны збор законаў Расійскай Імперыі. Збор другі. Т. 5, аддзяленне 2, № 4155.. Літоўскае ваеннае губернатарства было пераўтворана ў снежні 1830 г. у «Віленскае і Гродзенскае часовае ваеннае губернатарства», якое скарочана пісалася як «Віленскае часовае ваеннае губернатарства» альбо «Віленскае ваеннае губернатарства». У яго складзе знаходзіліся Літоўска-Віленская і Літоўска-Гродзенская губерні.

Паводле царскага ўказу ад 30 кастрычніка 1831 г. Беластоцкая вобласць (1808—1842) перайшла пад уладу віленскага часовага ваеннага губернатара і ў склад Віленскага часовага ваеннага губернатарства.

Віленскае ваеннае генерал-губернатарства (1832—1864)

Віленскае часовае ваеннае губернатарства 1 чэрвеня 1832 г. было рэарганізавана ў «Віленскае ваеннае генерал-губернатарства». У яго складзе знаходзіліся Літоўска-Віленская і Літоўска-Гродзенская губерні, а таксама і Беластоцкая вобласць (1808—1842). З-за таго, што генерал-губернатар меў званне яшчэ і ваеннага губернатара адной з падначаленых губерняў (Віленскай губерні), адміністрацыйна-тэрытарыяльная структура мела поўную афіцыйную назву «Віленскае ваеннае губернатарства, Гродзенскае і Беластоцкае генерал-губернатарства», адлюстроўваючы пералік адзінак, якія ўваходзілі ў яго склад, а кіраўнік — «віленскі ваенны губернатар, гродзенскі і беластоцкі генерал-губернатар» (г.зн. ваенны губернатар, які вярхоўна кіруе і грамадзянскай часткай у губернях). Найчасцей у законах і дакументах ужываліся больш скарочаная афіцыйная назва «Віленскае ваеннае, Гродзенскае і Беластоцкае генерал-губернатарства» і, адпаведна, тытул «віленскі ваенны, гродзенскі і беластоцкі генерал-губернатар». У справаводстве ў 1832—1864 гг. маглі таксама выкарыстоўвацца і іншыя скарачэнні: «віленскі ваенны і генерал-губернатар», «віленскі ваенны генерал-губернатар», «віленскі ваенны губернатар» ці «віленскі генерал-губернатар».

У 1834 г. у склад Віленскага ваеннага генерал-губернатарства ўвайшла яшчэ і Мінская губерня. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная структура пачала афіцыйна называцца «Віленскае ваеннае губернатарства, Гродзенскае, Мінскае і Беластоцкае генерал-губернатарства» (ці «Віленскае ваеннае, Гродзенскае, Мінскае і Беластоцкае генерал-губернатарства»), а генерал-губернатар як «віленскі ваенны губернатар, гродзенскі, мінскі і беластоцкі генерал-губернатар» (ці «віленскі ваенны, гродзенскі, мінскі і беластоцкі генерал-губернатар»). Неафіцыйна (а часам і ў афіцыйных дакументах расійскай улады) Віленскае ваеннае генерал-губернатарства працягвала называцца як «літоўскія губерні», «Літоўскі край» ці «Літва».

18 ліпеня 1840 г. расійскі імператар (1825—1855) Мікалай I перайменаваў Літоўска-Віленскую і Літоўска-Гродзенскую губерні ў адпаведна Віленскую і Гродзенскую губерні, а Беларуска-Віцебскую і Беларуска-Магілёўскую губерні — у Віцебскую і Магілёўскую губерніПоўны збор законаў Расійскай Імперыі. Збор другі. Т. 15, аддзяленне 1, №13678..

Паводле ўказу ад 18 снежня 1842 г. са складу Віленскай губерні былі вылучаны Ковенскі, Цельшаўскі, Расіенскі, Панявежскі, Вількамірскі і Новааляксандраўскі паветы, з якіх была створана новая губерня — Ковенская губерня, якая ўвайшла ў склад Віленскага ваеннага генерал-губернатарстваПоўны збор законаў Расійскай Імперыі. Збор другі, Т. 17, аддзяленне 2, №16347.. Тым жа ўказам ад 18 снежня 1842 г. Беластоцкая вобласць (1808—1842) была ўключана ў склад Гродзенскай губерні. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная структура пачала афіцыйна поўнасцю называцца як «Віленскае ваеннае губернатарства, Ковенскае, Гродзенскае і Мінскае генерал-губернатарства», адлюстроўваючы пералік складовых адзінак ваеннага генерал-губернатарства — Віленская, Ковенская, Гродзенская і Мінская губерні; а ваенны генерал-губернатар поўнасцю — як «віленскі ваенны губернатар, ковенскі, гродзенскі і мінскі генерал-губернатар».