Папулізм ( ад - народ) — від, форма, стыль, метад палітычнай дзейнасці, уласцівы як асобным палітыкам, так і розным грамадскім плыням і рухам, якія апелююць да шырокіх мас і адлюстроўваюць супярэчнасці масавай свядомасці.
Асноўныя ідэі папулізму прамы ўдзел народа ў кіраванні («прамая дэмакратыя»), аўтарытэтны лідар, недавер да прадстаўнічых дзяржаўных інстытутаў, агульная крытыка бюракратыі, карупцыі і да т.п.
Папулісты найчасцей выкарыстоўваюць наіўную веру мас у магчымасць найпрасцейшым і найхутчэйшым чынам вырашыць сацыяльныя ці нацыянальныя праблемы, антыінтэлектуалізм і інш. Папулізм можа быць дэмакратычны, кансерватыўны, рэакцыйны і інш. У паліталогіі ён існуе ў шырокім спектры - ад апалагетыкі ў якасці мадэлі «непасрэднай» дэмакратыі да рэзкай крытыкі і атаясамлення з дэмагогіяй.
Гл. таксама Аўтакратыя Апартунізм Ахлакратыя Дэмагогія Прагматызм Культ асобы Argumentum ad populum
Літаратура Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7
Катэгорыя:Паліталогія Катэгорыя:Віды палітыкі Катэгорыя:Рыторыка