Аркадзь Уладзіміравіч Русецкі (, вёска Гіравічы, Радашковіцкі раён, Маладзечанская вобласць, цяпер Валожынскі раён Мінская вобласць — , ) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, вучоны. Доктар гістарычных навук, прафесар, кандыдат філасофскіх навук, акадэмік Беларускай акадэміі адукацыі. Рэктар Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1997—2009). Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога склікання (2000—2004).
Біяграфія У 1969 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Філасофія». Быў першым сакратаром Віцебскага абкама ЛКСМ Беларусі, другім сакратаром Віцебскага гаркама Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ), загадчыкам ідэалагічнага аддзела цэнтральнага камітэта КПБ. З лістапада 1990 года працаваў сакратаром ЦК КПБУмер экс-ректор Витебского госуниверситета Аркадий Русецкий .
Пасля набыцця Рэспублікай Беларусь незалежнасці кіраваў Віцебскім філіялам Міжнароднага інстытута менеджменту. Працаваў намеснікам дырэктара Віцебскага абласнога інстытута ўдасканалення настаўнікаў. Пазней — намеснікам, першым намеснікам старшыні Віцебскага гарвыканкама.
У 2000—2004 гадах быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога склікання (2000—2004), уваходзіў у склад Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па сацыяльных пытаннях.
Навуковыя публікацыі «Уладзімір Караткевіч: праз гісторыю ў сучаснасць», «Мастацкая культура Беларусі: тэорыя і гісторыя», «Ісці да чалавека», «Художественная культура Витебска с древности до 1917 года», «Мастацкая культура Віцебскага Паазер’я. Ад старажытнасці да пачатку ΧΧ стагоддзя», Мастацкая культура Аршанскай зямлі ў канцы XI—XIX стагоддзях / А. У. Русецкі, Ю. А. Русецкі; Маст. У. М. Жук — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — 232 с.: іл. — ISBN 985-11-0249-0, «Художественная культура и образование. Проблемы взаимодействия».
Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны», Ордэн Андрэя Першазваннага, медаль Францыска Скарыны (2001).
Абвінавачванні ў палітычных рэпрэсіях студэнтаў Паводле рапарту польскага Фонду Свабода і Дэмакратыя і паводле беларускага Камітэта «Салідарнасць», А. В. Русецкі, рэктар універсітэта, выключыў двух студэнтаў за іх палітычную дзейнасцьРУСЕЦКІ А. УЛ. .
Літаратура
Great Men of the 21st Century / American Biographical Institute.
Катэгорыя:Сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Нарадзіліся ў Валожынскім раёне Катэгорыя:Рэктары Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання