Барыс Пятровіч Камракоў (нар. , Станіслаў, УССР) — беларускі і расійскі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1991), прафесар (1992).
Біяграфія У 1971 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працуе ў БДУ. Навуковыя працы па дыферэнцыяльнай геаметрыі і падалгебрах Лі. Пабудаваў максімальную кампактыфікацыю сіметрычных прастораў недадатнай крывізны, атрымаў поўную класіфікацыю простых рэчаісных алгебраў Лі.
У 1991 годзе абараніў доктарскую дысертацыю (Прымітыўныя дзеянні і праблемы Софуса Лі) у Тартускім універсітэце.
Навуковыя працы Однородные компактные почти контактные многообразия // Функц. анализ и его прил. 1976. Т. 10, вып. 1; Структуры на многообразиях и однородные пространства. Мн., 1978; Примитивные действия и проблема Софуса Ли. Мн., 1991.
Узнагароды Прэмія ЛКСМБ (1980), медаль Лабачэўскага (1998) за працы па геаметрыі.
Літаратура
Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі