Валерый Сяргеевіч Гардон (нар. , г. Падольск, Маскоўская вобласць, РСФСР) — беларускі вучоны ў галіне матэматыкі і тэхнічнай кібернетыкі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1995, Эфектыўныя метады развязання задач тэорыі раскладаў для аднастайных сістэм).

Біяграфія Скончыў БДУ (1967). Працуе ў Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі НАН Беларусі. Навуковыя працы па тэорыі раскладаў і экстрэмальных камбінаторных задач. Распрацаваў эфектыўныя метады развязання задач тэорыі раскладаў для аднастадыйных дэтэрмінаваных сістэм абслугоўвання. Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1998, у сааўтарстве) — за цыкл прац «Мадэлі і метады тэорыі раскладаў».

Навуковыя працы A Note on Optimal Assignment of Slack Due-Dates in Single-Machine Scheduling // Eur. J.Oper. Res. 1993. V. 70; Теория расписаний. Одностадийные системы. М., 1994 (разам з В.Танаевым, Я.Шафранскім); Scheduling Theory. Single-Stage Systems. Kluwer Academic Publishers, 1994 (разам з В.Танаевым, Я.Шафранскім).

Літаратура

Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Кібернетыкі Беларусі