Васіль Іванавіч Бернік (, в. Слабада-Пырашаўская, , Мінская вобласць — ) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1986, Метрычная тэорыя дыяфантавых прыбліжэнняў залежных велічынь і размернасць Хаўсдорфа), прафесар (1992).

Біяграфія Скончыў БДУ (1970). Працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі. Навуковыя працы па тэорыі лікаў. Распрацаваў новы метад ацэнак размернасці Хаўсдорфа мностваў рэчаісных і камплексных лікаў з зададзенай мерай трансцэндэнтнасці.

Галоўны рэдактар першай беларускамоўнай «Матэматычнай энцыклапедыі» (2001).

Член Савета заснавальнікаў Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва»Грамадскі навукова-аналітычны цэнтр «Беларуская перспектыва». Член Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі.

Навуковыя працы Диофантовы приближения и размерность Хаусдорфа. Мн., 1988 (разам з Ю.Мельнічуком); О точном порядке приближения нуля значениями целочисленных многочленов // Acta Arithmetica. 1989. № 53; Diophantine analysis on manitolds. Cambridge University Press, 1999 (разам з М.Додсанам).

Прэміі Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1999). Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2004, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Метрычныя тэорыя дыяфантавых прыбліжэнняў залежных велічынь і яе дадаткаў».

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук