Гідрахінон — араматычнае арганічнае злучэнне, двухатамны фенол, C6H4(OH)2. Упершыню атрыманы ў 1844 годзе нямецкім хімікам Ф. Вёлерам.
Уласцівасці Крышталічнае рэчыва светла-шэрага колеру. Шчыльнасць 1,358 г/см³ (пры 20 °C). Тэмпература плаўлення 170,3 °C, тэмпература кіпення 286 °C. Добра раствараецца ў ацэтоне, этаноле, вадзе (5,7 г на 100 мл пры тэмпературы 15 °C). Не раствараецца ў бензоле, змешваецца з тэтрахлорметанам.
Выкарыстанне Гідрахінон выкарыстоўваецца ў фатаграфіі, у якасці антыаксіданта, у працэсах сінтэзу арганічных фарбавальнікаў. У аналітычнай хіміі гідрахінон выкарыстоўваецца пры вызначэнні некаторых хімічных элементаў.
Літаратура
Спасылкі Гідрахінон на сайце ХиМиК.ру
Катэгорыя:Фенолы Катэгорыя:Фатаграфічныя рэактывы