Ліпск (, ) — вёска ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малькавіцкага сельсавета. Знаходзіцца за 34 км на паўднёвага ўсходу ад Ганцавіч, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Малькавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы).

Агульныя звесткі На пачатак XX стагоддзя Ліпск — вёска ў складзе Лунінскай воласці Пінскага павета Мінскай губерні ў Малькавіцкім праваслаўным прыходзе. У 1909 годзе вёска налічвала 30 двароў, 240 жыхароў.

У лістападзе 1917 года ўстаноўлена савецкая ўлада. У лютым 1918 года вёска акупавана германскімі войскамі, з сакавіка 1919 года — войскамі Польшчы. У пачатку 1919 года і ў ліпені-жніўні 1920 года аднаўлялася савецкая ўлада.

З сакавіка 1921 года ў складзе Польшчы; вёска Лунінскай (з 1928 года Лунінецкай) гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, у верасні 1921 года — 45 двароў, 300 жыхароў (усе праваслаўныя, усе беларусы).

З 1939 года Ліпск знаходзіўся ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў складзе Ганцавіцкага раёна Пінскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну з 30 чэрвеня 1941 года па 8 ліпеня 1944 года Ліпск акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны ў баях загінулі або прапалі без вестак 12 аднавяскоўцаў. У наваколлі вёскі супраць гітлераўцаў дзейнічалі партызаны брыгады імя Леніна Пінскага злучэння.

З 8 студзеня 1954 года Ліпск знаходзіцца ў Брэсцкай вобласці. Паводле перапісу 1959 года ў вёсцы налічвалася 646 жыхароў. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года Ліпск у складзе Лунінецкага раёна. Паводле перапісу насельніцтва 1970 года ў Ліпску пражывала 808 жыхароў.

У вёсцы працуюць магазін, клуб-бібліятэка.

Насельніцтва 2009 год—134 двары, 244 жыхароў (перапіс) 2019 год — 140 жыхароў (перапіс)

Вядомыя асобы Тарас Сайка (1906—1973) — пратэстанцкі пастар, ініцыятар поўнага перакладу Бібліі на сучасную беларускую мову

Помнікі У 1973 г. у цэнтры вёскі быў усталяваны помнік землякам, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Спасылкі

Катэгорыя:Малькавіцкі сельсавет (Ганцавіцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Ганцавіцкага раёна