right|thumb|320px|Даліна ракі ў Ісландыі
Далі́на — форма рэльефу, звычайна выцягнутай формы і выразна ніжэйшага ўзроўню, чым прылеглыя абшары, часцей за ўсё даліны ўзнікаюць у выніку эрозіі зямной кары рэкамі ці ледавікамі.
Пачатковай формай далін з’яўляюцца яры, што ўтвараюцца перыядычнымі вадатокамі.
У структуры даліны вылучаюць схілы і дно. У маладых далін дно бывае неразвітае і схілы падыходзяць да самай ракі.
Даліны дзеляцца: V-падобныя — выгляд нагадвае літару V, сустракаюцца ў горных частках рэк, вынік эрозіі ўніз. U-падобныя — выгляд нагадвае літару U, сустракаюцца ў раўнінных частках цячэння рэк, узнікае ў выніку дзеяння эрозіі ў бакі, ці ўздзеяння ледавіка на раўніны.
Горная даліна — паніжэнне паміж двума горнымі хрыбтамі.
Даліна, якая падзяляе хрыбет ад аднаго схілу да другога, называецца папярочнайАндрыеўская З. Я., Галай І. П. Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік. — Мн.: Нар. асвета, 1994. — 367 с. ISBN 985-03-0054-X. С.71..
Спасылкі
Катэгорыя:Формы рэльефу