Акваты́нта ( — «вада» і  — «чарніла») — тэхнічная разнавіднасць гравюры, у якой металічная дошка пратраўліваецца праз прыліплы да яе асфальтавы або каніфольны пыл.

Тэхніка У акватынце дасягаюцца маляўнічыя эфекты, блізкія да тонавага малюнка. Часта гэтая тэхніка выкарыстоўваецца ў спалучэнні са штрыхаваным афортам, што дазваляе ўзбагаціць яго танальнымі і фактурнымі адценнямі.

Гісторыя У беларускім мастацтве акватынта выкарыстоўваецца з XVII стагоддзя. Да гэтай тэхнікі звярталіся, у прыватнасці, Лявонцій і Аляксандр Тарасевічы. У XIX стагоддзі акватынта была ў значнай ступені выцеснена літаграфіяй.

Крыніцы

Літаратура

Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў. Мінск: Беларусь, 2001. ISBN 985-01-0124-5

Спасылкі

Катэгорыя:Гравюра Катэгорыя:Эстамп