Нікалас Мадура Морас (; ) — венесуэльскі палітычны дзеяч. З 9 жніўня 2006 года міністр замежных спраў Венесуэлы. З кастрычніку 2012 — віцэ-прэзідэнт Венесуэлы, захаваў за сабой пасаду міністра замежных спраў. З 5 сакавіка 2013 да 3 студзеня 2026 года выканаўца абавязкаў Прэзідэнта Венесуэлы.
Біяграфія Нікалас Мадура пачынаў сваю палітычную кар’еру як кіроўца і неафіцыйны член прафсаюза, які прадстаўляў працоўных каракаскага метро ў 1970-х і 1980-х гадах. У васьмідзясятых ён скончыў ліцэй Авалі і грамадскую сярэднюю школу на захад ад Каракаса. Ён лічыцца адным з заснавальнікаў Руху за V рэспубліку (MVR) і як актывіст, які адыграў важную ролю ў вызваленні Уга Чавеса і прэзідэнцкай кампаніі апошняга ў 1998 годзе.
Пазней ён абіраўся ад ДПР (Руху «Пятая рэспубліка») у венесуэльскую палату дэпутатаў у 1998, у Нацыянальны Устаноўчы сход у 1999, у Нацыянальны сход у 2000 і 2005, прадстаўляючы сталічны раён. Быў абраны спікерам парламента, нягледзячы на тое, што ў яго не было дыплома аб фармальнай вышэйшай адукацыі. На сваёй пасадзе ён заставаўся ў 2005 і першай палове 2006.
На выбарах 14 красавіка 2013 г. Нікалас Мадура апярэдзіў Энрыке Капрылеса на 1,5 %. Паводле даных дзяржаўнай выбарчай камісіі Венесуэлы, за Нікаласа Мадура прагаласавалі 50,76 %, у той час як яго апанента Энрыке Капрылеса падтрымалі 49,07 % тых, выбаршчыкаў, хто прыйшоў на выбарчыя ўчасткі.
8 кастрычніка 2013 года Нікалас Мадура выступіў са зваротам да Нацыянальнай асамблеі, каб даць яму асаблівыя паўнамоцтвы, неабходныя яму для эфектыўнай барацьбы з карупцыяй і эканамічнай вайной, якая пагрозлівая Венесуэле. За законапраект прагаласавалі 99 парламентарыяў з 165.
У 2014 годзе ён запусціў на радыё ўласную праграму пад назвай «У кантакце з Мадура». Новы фармат зносін з жыхарамі Венесуэлы меў даць магчымасць адкрыта абмяркоўваць праблемы краіны, аператыўна рэагаваць на грамадскую крытыку, каментаваць у прамым эфіры бягучыя падзеі.
16 сакавіка 2015 г. парламент прадаставіў Н. Мадура права выдаваць дэкрэты, якія маюць сілу закона (без адабрэння іх дэпутатамі) да 16 жніўня таго ж года.
20 мая 2018 гадоў ў Венесуэле адбыліся пазачарговыя прэзідэнцкія выбары. Мадура перамог на іх, набраўшы 67,8 % галасоў пры яўцы 46 %. Апазіцыя байкатавала выбары, вынікі выбараў не прызналі ЗША (якія афіцыйна назвалі Мадура «ўзурпатарам улады»), Канада, Аўстралія і шэраг дзяржаў Лацінскай Амерыкі.
4 жніўня 2018 г. паведамлена пра няўдалы замах на Мадура з выкарыстаннем БПЛА, да якіх была прымацаваная выбухоўка C4. У спробе замаху на прэзідэнта падазраюцца шэраг ультраправых груповак і ўрад суседняй Калумбіі.
Нацыянальная асамблея (парламент) абвінаваціла палітыка ва ўзурпацыі ўлады і парушэннях. Праз канфлікт з Нацыянальнай асамблеяй Мадура даў прысягу 10 студзеня 2019 года не перад парламентам, а ў будынку Вярхоўнага суда Венесуэлы.
У 2023 годзе ініцыяваў кансультатыўны рэферэндум аб прыналежнасці Гаяны-Эсекіба (Гаянска-венесуэльскі крызіс), паводле вынікаў рэферэндума 95 % грамадзян прагаласавала за далучэнне тэрыторыі да Венесуэлы.
Атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарах 28 ліпеня 2024 года.
У жніўні 2025 года групоўка ВМС ЗША была накіравана ў паўднёвую частку Карыбскага басейна да берагоў Венесуэлы «для правядзення аперацый у барацьбе з наркакартэлямі». Нікалас Мадура ў адказ на ўзмацненне ваеннай прысутнасці ЗША ў Карыбскім басейне аб’явіў усенародную мабілізацыю ў Баліварыянскую нацыянальную міліцыюbelta.by.
3 студзеня 2026 года Нікалас Мадура падпісаў указ аб увядзенні надзвычайнага становішча ў сувязі з атакай на Венесуэлуbelta.by. Пасля паветранага нападзення на Каракас ён загадаў разгарнуць комплексную абарону краіныbelta.by. У той жа дзень Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Нікалас Мадура разам з жонкай быў затрыманы і вывезены за межы краіныbelta.by.
Сям’я Нікалас Мадура жанаты з Сіліі Флорэс, якая з’яўляецца вядомым левым палітыкам (спачатку ў Руху «Пятая рэспубліка», затым у Адзінай сацыялістычнай партыі Венесуэлы). Яна змяніла мужа на пасадзе спікера заканадаўчага органа.
Сын — Нікалас Мадура Гуэра. Мадура малодшы, як і яго бацька, заняўся палітыкай, уступіўшы ў 2014 годзе ў Адзіную сацыялістычную партыю Венесуэлы.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Прэзідэнты Венесуэлы