Эндру Лойд Уэбер, барон Лойд-Уэбер (; нар. , Кенсінгтан, Лондан, Вялікабрытанія) — англійскі кампазітар, старэйшы сын арганіста Уільяма Лойда Уэбера і брат віяланчэліста Джуліяна Лойда Уэбера.

Лойд Уэбер пачаў складаць ва ўзросце шасці гадоў, свой першы твор апублікаваў у дзевяць гадоў. Лорд Лойд Уэбер дамогся вялікіх поспехаў на ніве музычнага тэатра. Некаторыя яго мюзіклы ідуць больш за дзесяць гадоў як у Вест-Эндзе, так і на Брадвеі. Ён стварыў 18 мюзіклаў, дзве тэмы да кінафільмаў і адзін рэквіем. У 1992 годзе кампазітару быў падараваны тытул рыцара, а затым і тытул сэра. Ён ўладальнік мноства прэстыжных узнагарод. Некалькі з яго песень, у прыватнасці «The Music of the Night» з мюзікла «Прывід оперы», «I Don’t Know How to Love Him» з рок-оперы «Ісус Хрыстос — суперзорка», «Don’t Cry for Me, Argentina» з «Эвіты» і "Memory"з «Котак», сталі хітамі.

Зноскі

Катэгорыя:Кампазітары Вялікабрытаніі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лондане Катэгорыя:Кампазітары — аўтары рэквіемаў