Карл Ігнат Леапольд Кні (; , — , ) — нямецкі батанік, які вывучаў, у асноўным, грыбы, імхі, папараці і водарасці.

Вучыўся ў Брэславе, Мюнхене і ў Берліне (у Аляксандра Браўна).

З 1873 года прафесар фізіялогіі раслін у Берлінскім універсітэце і ў Вышэйшай земляробчай школе, дырэктар Інстытута фізіялогіі раслін. Сярод яго вучняў у Берліне быў фізіёлаг раслін Герман Фёхтынг (1847-1917)Botanical abstracts Volumes 9-10 by Board of Control of Botanical Abstracts.

Кні вядомы выданнем насценных табліц па ўсіх аддзелах батанікі (). Гэта цудоўнае выданне ўяўляе сабой навуковую працу, заснаваную на самастойных даследаваннях. Тэкст, які на 554 старонках тлумачыць табліцы, часта ўтрымліваў шэраг вельмі каштоўных манаграфій. Ілюстрацыйная частка адрознівалася дэталёвай прапрацоўкай. Выданне пачалося ў 1874 годзе і скончылася ў 1911 годзе. Былі выдадзены 117 табліц.

Навуковыя працы Beiträge zur Entwickelungsgeschichte der laubigen Lebermoose (Лейпцыг, 1864) Ueber Bau und Entwickelung des Farnantheridiums (Берлін, 1869) Beiträge zur Entwickelungsgeschichte der Farnkräuter // Pringsheim’s Jahrbuch, VII, 1872 Entwickelung der Parkeriaceen // Nova acta Acad. Leop. Carol., XXXVII, 1875 Ueber das Dickenwachsthum des Helzkörpers in seiner Abhängigkeit von äusseren Einflüssen (Берлін, 1882)

Спасылкі Botanische Wandtafeln Леапольда Кні

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Батанікі Германіі Катэгорыя:Альголагі Катэгорыя:Міколагі Германіі