Анато́ль Уладзі́міравіч Ільіно́ў (нар. , в. Царкоўшчына, цяпер ) — беларускі графік, член Беларускага саюза мастакоў. Магчыма, брат беларускага архітэктара Андрэя ІльіноваНарадзіліся ў адной вёсцы, маюць аднолькае імя па бацьку і прозвішча..
Біяграфія Скончыў Віцебскае мастацка-графічнае педвучылішча (1955), мастацкі факультэт Маскоўскага паліграфічнага інстытута (1965). З 1967 года ўдзельнічае ў мастацкіх выставах. Яго выставы праходзілі ў Мінску, Полацку, Оршы, Смаленску, Франкфурце-на-Одэры, Зялёне Гуры.
Пасля мастацкага вучылішча размеркавалі ў Лепельскую школу-інтэрнат мастаком-выхавальнікам, у 1981 годзе пераехаў у Віцебск, дзе ў 1982—1989 гадах выбіраўся адказным сакратаром і старшынёй абласной арганізацыі Саюза мастакоў Беларусі, але на пенсіі вярнуўся ў Лепель.
Тэматыка твораў — пейзажы Беларусі. Працуе ў тэхніках лінарыту (серыі «Вяснавыя паводкі», 1973; «Лепельшчына»,1975; «Поры года», 1978; «Бярэзінскі запаведнік», 1980; «Песні палёў», 1982; «Мой горад», 1983; «Зімовыя карункі», 1985; «Мой родны кут», 1993), акварэлі. Выразная графічная мова твораў прасякнута лірызмам і эмацыянальным светаўспрыманнем.
Узнагароджаны медалём Саюза мастакоў Беларусі «За заслугі ў выяўленчым мастацтве».
Літаратура
Анатоль Ільіноў // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі; аўт. уступ. У. Андрэйчанка; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мн. : Беларусь, 2005. — С. 54. — На беларус. і англ. мовах. Ільіноў Анатоль Уладзіміравіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 227. — На беларус. і англ. мовах. Ільіноў Анатоль Уладзіміравіч // Сучасныя мастакі Віцебшчыны : біябібліягр. слоўнік / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Аддзел літаратуры па мастацтве; склад. В. І. Аліева. — Віцебск, 1994. — С. 42. Ільіноў Анатоль Уладзіміравіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн. : Беларус. Сав. Энцыкл., 1985. — Т. 2. — С. 567—568. Цыбульский, М. Л. Ильинов Анатолий Владимирович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 1. — С. 466.
Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Графікі паводле алфавіта Катэгорыя:Графікі СССР Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Акварэлісты СССР Катэгорыя:Акварэлісты Беларусі