Імажызм (ад - вобраз) — школа ў англамоўнай паэзіі пачатку 20 ст. Аўтарам тэрміна «Імажызм» быў, верагодна, Эзра Паўнд (1885-1972), які прымяніў яго да творчасці групы паэтаў, куды ўваходзіў і ён сам.

Асноўныя прадстаўнікі імажызму - паэты Р.Олдынгтан, Э.Паўнд, Э.Лоўэл, Ф.Флінт, Д.Флетчэр і інш.

У 1915 годзе ў ЗША выйшаў зборнік «Паэты-імажысты», у маніфесце якога былі выкладзены шэсць прынцыпаў імажызму: дакладнае выкарыстанне штодзённай мовы без непатрэбных упрыгажэнняў; разнастайнасць вершаваных памераў, перавага навізны; свабода і разнастайнасць тэм; свабоднае выкарыстанне вобразаў, якое Паўнд вызначаў як «узнаўленне інтэлектуальна-эмацыянальнага комплексу ў дадзены момант часу»; дакладнасць і яснасць уздзейнічаючых уражанняў; пераадоленне расплыўчатасці з дапамогай канцэнтрацыі свядомасці.

Літаратура Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6

Катэгорыя:Літаратурныя кірункі Катэгорыя:Літаратурныя аб’яднанні