Мінск — горад-герой, гутарковая назва Стэла — архітэктурна-скульптурны комплекс на невялікім пагорку ў пачатку парку Перамогі, на перакрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава.
Гісторыя Гэты архітэктурна-скульптурны комплекс быў адкрыты 8 мая 1985 г. у гонар 40-й гадавіны перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У стварэнні помніка ўдзельнічалі скульптар В. Занковіч, архітэктары В. Крамарэнка, В. Яўсееў, У. Раманенка.
За стэлай у красавіку 2010 года пачалося будаўніцтва новага будынка Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Мяркуецца што музей адкрыецца 9 мая 2014 года.
На плошчы каля падножжа пагорка праходзяць святочныя гулянні, парады, ладзяцца салюты і феерверкі. thumb|left|Марш за свабоду каля комплекса «Мінск — горад-герой» 16 жніўня 2020 года
Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, 16 жніўня 2020 года каля комплекса «Мінск — горад-герой» прайшла найбуйнейшая акцыя пратэсту за ўсю гісторыю БеларусіМитинг в центре Минска собрал около 400—500 тысяч человек. Напарэдадні наступнай буйной акцыі пратэсту 23 жніўня міністр абароны Віктар Хрэнін заявіў:
У сувязі з гэтым армія ўзяла пад ахову абарону мемарыялы і помнікі ў гонар загінулых у гады Другой сусветнай вайны, папярдзіўшы, што «у выпадку парушэння парадку і спакою ў гэтых месцах вы справу будзеце мець не з міліцыяй, а з арміяй». Стэла разам з музеем Вялікай Айчыннай вайны была абгароджана турнікетнымі агароджамі з калючым дротам, па перыметры шчыльна, плячом да пляча выстаўлены ўзброеныя сілавікіФотофакт 23 августа 2020. Стела у музея ВОВ оцеплена колючей проволокой, по периметру - военные.
Архітэктура Кампазіцыйны акцэнт — бетонны абеліск вышынёй 45 м, на грані якога ў верхняй частцы выявы зоркі і лаўровай галінкі, выкананыя з металу з пазалотай; у ніжняй частцы на выступе-блоку дошка з тэкстам Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26.6.1974 г. аб прысваенні Мінску ганаровага звання «Горад-герой». Справа ад абеліску, на невысокім пастаменце стаіць бронзавая фігура жанчыны вышынёй 5,5 м — абагульнены вобраз маці-Радзімы, сімвал Перамогі і Славы. Комплекс размешчаны на абліцаванай светла-шэрымі плітамі агляднай пляцоўцы, ад якой зробленыя тры лесвічныя бетонныя сходы.
Гл. таксама Помнікі Мінска
Літаратура
Спасылкі
Обелиск «Город-Герой»
Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:Помнікі СССР Катэгорыя:Помнікі Мінска Катэгорыя:Абеліскі Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1985 годзе Катэгорыя:1985 год у Мінску Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Віктара Крамарэнкі Катэгорыя:Творы Валянціна Занковіча