Старадво́рскае — возера ў Беларусі, у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Галбіца.

Назва На карце XVIII ст. (ПГМ) возера пазначанае як Стары Лучай (недалёка на поўдні - возера Лучай).

Водаапісанне Плошча паверхні возера 0,16 км², даўжыня 0,73, найбольшая шырыня 0,45 км². Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м. Вакол возера (за выключэннем паўночнай часткі) пойма шырынёй да 30 метраў. Берагавая лінія слабазвілістая.

Праз возера працякае рака Шурыца. Упадае ручай са Старадворскага вадасховішча. Каля возера вёска Стары Двор.

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Галбіцы