Маа́кія (Maackia) — род кветкавых раслін сямейства .

Батанічнае апісанне

Лістападныя дрэвы вышынёй да 20 м. Лісце чаргаванае няпарнаперыстае, даўжынёй да 30 см. Кветкі шматлікія, з пяццю пялёсткамі, у густых гронках, часам разгаліноўваюцца каля асновы. Плод — струк.

Адрозніваецца 6 відаў. Пашыраны ва Усходняй Азіі.

Драўніна ўстойлівая да гніення, ідзе на выраб фанеры, паркету, гнутай мэблі. Дэкаратыўныя расліны, вырошчваюцца для замацавання схілаў і яроў.

Літаратура

Спасылкі

Maackia Rupr. // The World Flora Online

Катэгорыя:Матыльковыя Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Флора Азіі Катэгорыя:Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей