Цыкламен, таксама Альпійская фіялка, або Драква (Cyclamen) — род кветкавых раслін сямейства .
Апісанне
Шматгадовыя травы з клубнепадобным карэнішчам дыяметрам да 10 см, ад якога адыходзяць пакарочаныя парасткі з разеткай лісця і кветаносамі. Лісце простае, суцэльнае, з гладкім краем, на доўгіх чаранках, нырка- або яйкападобнае. Кветкі адзіночныя, паніклыя, ружовыя, цёмна-чырвоныя або белыя, з пяццю пялёсткамі. Плод — каробачка.
Дэкаратыўныя расліны. Усе віды ядавітыяСергей Бесараб Вашему вниманию - ЦИКЛАМЕН! // Патрэон — patreon.com, 29 кастрычніка 2021,16:06.
Распаўсюджанне і экалогія Каля 20 відаў. Пашыраны ў Міжземнамор’і і Заходняй Азіі. Трапляюцца ў горных, пераважна букавых і дубовых лясах, сярод хмызняку. На тэрыторыі Беларусі ў аранжарэях вырошчваюць сарты цыкламену веснавога, еўрапейскага, і іншых.
Літаратура
— С. 281.
Спасылкі
Cyclamen // The Plant List
Катэгорыя:Першакветныя Катэгорыя:Ядавітыя расліны