Юзаф Сяліцкі (? — ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян полацкі (1784—1791)

Біяграфія 3 сакавіка 1765 года стаў полацкім войскім, а дзесьці ў 1769 атрымаў хоцлаўскае староства. Пры падтрымцы Антонія Тызенгаўза станавіўся паслом на соймы 1773, 1776, 1782.

У 1777 атрымаў пасаду рэгента канцылярыі ВКЛ. У 1784 па просьбе Станіслава Аўгуста саступіў Тадэвушу Жабу пасаду ваяводы полацкага, а сам задаволіўся кашталянствам таго ж ваяводства.

У верасні 1788, дзякуючы дамоўленасці з Тадэвушам Жабам, змог арганізаваць выбары свайго сына Антонія Сяліцкага паслом на Чатырохгадовы сойм. Сам прысутнічаў на пачатку сойма і нават абараняў Вайсковы дэпартамент Пастаяннай Рады.

З 1789 у Полацку, цяжка хварэе. Памёр 12 красавіка 1791.

Кавалер ордэна Святога Станіслава (1778), ордэна Белага Арла (люты 1788).

Валодаў фальваркам Юшкаў у Віцебскім ваяводстве і хоцлаўскім староствам.

Сям'я Паходзіў з незаможнага роду Сяліцкіх, прадтаўнікі якога займалі пасады ў Полацкім ваяводстве. Сын Міхала Сяліцкага, рэгента канцылярыі ВКЛ.

Быў жанаты з Марынай Цеханавецкай. Меў 2 дзяцей – сына Антонія і дачку Элеанору.

Літаратура Zofia Zelinska. Sielicki Józef // Polski Słownik Biograficzny. Tom XXXVI W-wa-Krakow 1995-1996, с. 592-593

Юзаф Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны полацкія Катэгорыя:Войскія полацкія Катэгорыя:Старосты хоцлаўскія