Карл Мангейм (; , Будапешт — ) — нямецкі філосаф, сацыёлаг; адзін са стваральнікаў сацыялогіі ведаў.

Біяграфічныя звесткі Працаваў у Германіі і Англіі. Сярод асноўных работ - «Ідэалогія і ўтопія» (1929), «Дыягназ нашага часу» (1943), «Эсэ па сацыялогіі культуры» (1956) і інш.

Светапогляд Разглядаў змену пакаленняў як універсальны працэс, заснаваны на біялагічным развіцці жыцця чалавека. У выніку такой натуральнай змены пакаленняў у культурна-гістарычным працэсе паяўляюцца новыя ўдзельнікі, а старое пакаленне (абмежаванае сваім узростам і ступенню актыўнасці) перадае новаму свой культурны вопыт. Культурныя мэты К. Мангейм упадабляў жыццёвым, біялагічным, таму субкультуры лічыў наступствам тых адрозненняў, якія характэрны для розных пакаленняў людзей. Сцвярджаў, што субкультуры адлюстроўваюць працэс прыстасавання да дамінуючай культуры.

Літаратура Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Будапешце Катэгорыя:Філосафы Венгрыі Катэгорыя:Філосафы Германіі Катэгорыя:Філосафы XX стагоддзя Катэгорыя:Сацыёлагі Германіі Катэгорыя:Сацыёлагі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Сацыяльная філасофія Катэгорыя:Сацыялогія культуры Катэгорыя:Фенаменолагі Катэгорыя:Марксісты Катэгорыя:Памерлі ў Лондане Катэгорыя:Сацыяльныя філосафы