Кюрый () Cm — штучны радыеактыўны хімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы, атамны нумар 96, адносіцца да актыноідаў. Стабільных ізатопаў не мае. Вядома 15 ізатопаў з масавымі лікамі 237—251; найбольш устойлівы — ​кюрый-247 (перыяд паўраспаду 15,6 млн гадоў) — α-выпраменьвальнік, знойдзены ў зямной кары ў некаторых радыеактыўных мінералах. Адкрыты летам 1944 года Гленам Т. Сібаргам і яго калегамі Ральфам Артур Джэймсам і Альбертам Гіёрса. У сваіх эксперыментах яны выкарыстоўвалі 60-цалевы цыклатрон у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. Пасля нептунію і плутонію — трэці трансуранавы элемент, адкрыты з 1940 года., названы ў гонар П’ера Кюры і Марыі Складоўскай-Кюры.

Мяккі серабрыста-белы метал, тэмпература плаўлення 1358 °C, шчыльнасць 13 510 кг/м³. Паводле хімічных уласцівасцей падобны да лантаноідаў. Выкарыстоўваюць ізатопы ​242Cm і ​244Cm у ізатопных крыніцах току, для атрымання чыстага плутонію-238. Высокатаксічны, ГДК у паветры рабочых памяшканняў для ​242Cm і ​244Cm — 2,210​−4 і 1,710 ​7 Бк/л адпаведна. Літаратура

Катэгорыя:Хімічныя элементы Катэгорыя:Актыноіды