Свя́дзіца — рака ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Эса (басейн Заходняй Дзвіны).

Назва На Свядзіцы - аднайменная вёска Свядзіца, побач на карце XVIII ст. пазначаная вёска Свяда (або СвядыSłownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. — S. 635.). Літоўскі лінгвіст і назвазнаўца К. Буга вытлумачваў назву бярэзінскай Свяды як балцкую.

Водаапісанне Даўжыня ракі 34 км. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,5 м³/с. Пачынаецца ў лесе прыкладна ў 2,5 км на поўдзень ад вёскі Далікі, упадае ў Эсу каля вёскі Вілы. Плошча вадазбору 225 км². Вадазбор на заходняй ускраіне Чашніцкай раўніны. Ухіл ракі 0,6 м/км. Даліна Свядзіцы трапецападобная ў верхнім цячэнні і невыразная ў ніжнім. Пойма ў верхнім цячэнні адсутнічае, у сярэднім і ніжнім вузкая і чаргуецца па берагах. Рэчышча звілістае, у ніжнім цячэнні частка рэчышча каналізаваная. Шырыня рэчышча ад 0,5—2,5 (у верхнім цячэнні) да 10—18 метраў. Берагі вышынёй 0,5—1 м.

Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. Асноўныя прытокі — Старобінка і Букавіца. На рацэ знаходзіцца вёска Свядзіца.

Літаратура

Катэгорыя:Басейн Эсы Катэгорыя:Рэкі Лепельскага раёна